Пісьменнікі пайшлі ў атаку, ну, проста нейкае насланнё! Чаргінец (хаця ён на 95 адсоткаў міліцыянт, а не пісьменнік) выдаў панегірык (газета "Рэспубліка"): перад нашым прэзідэнтам лідэры нават буйнейшых краін схіляюць галовы. а потым нібыта павіншаваў дзядзьку Рыгора Барадуліна з юбілеем (але б не быў-то мент, больш абгаўкаў). І ўрэшце счапіўся ў барацьбе за "нравственность" (і адкуль слова такое ведаюць?!) з "Рамштайнам".
З гэтага боку нічога новага...
Але ж з другога боку пасыпаліся навіны. Пра іх з'яўленне няцяжка было здагадацца (і чуткі і плёткі бегаюць даўно). Спачатку гаварылі пра спадара Х (багатага, разумнага, дасціпнага, вядомага),які гатовы змагацца за прэзідэнтства, потым усплыло і прозвішча -- паэт Някляеў... Безумоўна, вялікі паэт, творца. Шаную і паважаю...
Адбылася прэзентацыя, чамусьці у багатым гатэлі. Адразу зашчыміла нешта, мусіць, не тое, чаго чакала душа. Чаму ў гатэлі? Ямчэй было б у сціплым месцы.
Назва гучная -- "Гаварыць праўду". Някляеў абвяргае магчымасць свайго замагання за прэзідэнцкую пасаду. Праўда альбо мана?!
Калі далікатная мана, то навошта такая гучная назва ў кампаніі?!"
Жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Раманаўская слабада прынёс жмук чыстых паштовак "Говори правду", яны валяліся пад нагамі каля паштовых скрынак.
На гаварэнне якой "правды" разлічваюць бацькі кампаніі? Настолькі няўцямная ідэя, што становіцца горка, а яна ўжо з'ела нямаола грошай. А ці яны лішнія?!
Побач з Някляевым у гатэлі былі паважаныя мною людзі, асабліва, Генадзь Бураўкін.
Выпадала, што ініцыятыва падтрымліваецца радай беларускай інтэлігенцыі. Тады чаму там не было спадара Коласа, кіраўніка знакамітага ліцэя?
Зной раскол! Хваля-хвіля дакацілася і да рады беларускай інтэлігенцыі?!
Дапусцім, што тысячы паштовак, аплочаных камандай Някляева, дойдуць да адміністрацыі. І што? Вы чакаеце адтуль адказу? Ён прыйдзе, скажуць, даслана сто паштовак, ва ўсіх ухваляецца палітыка прэзідэнта. Радуйцеся!
Ужо колькі разоў гаварылася пра тое, што грошы, якія час ад часу з'яўляюцца, лепш выкарыстаць на стварэнне новых альбо ўмацаванне існуючых мас-медыя.
Няхай бы лепш тыя грошы, што спалены на выпуск паштовак, выпусцілі творы Уладіміра Някляева і Генадзя Бураўкіна і раздалі іх усім жадаючым. Карысці было б больш...