?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сенсацыі ў тым, што Уладзімір Някляеў сыходзіць з апазіцыйных структур, не бачу. Пяць-шэсць гадоў дзікай напругі знясільваюць, а без перамог, і расчароўваюць. Някляеў у маім уяўленні – тытан літаратуры, волат беларушчыны, і ў палітыцы – мужная, ахвярная, нестандартная асоба. Ягоны патэнцыял не знайшоў масавага водгуку ў зачмурэлых масах (не да літаратуры, не да культуры, не да маралі і этыкі з эстэтыкай) і ў бліжэйшы час не знойдзе.
Зыход з апазіцыйных структур – гэта і развітанне з “Гавары праўду!” – я так разумею.
Штуршком да прыняцця няпростага рашэння стала немагчымасць дамовіцца аб адзіным кандыдаце…Па логіцы падзей гэта яднанне ў памкненнях проста немагчымае, бо нелагічнае. Той, хто сачыў і працягвае сачыць за палітычнымі і каляпалітычнымі працэсамі апошнія два дзесяткі гадоў, ведае, што партыі большасць не узбуйняліся, а дзяліліся, так званыя рухі ўзнікалі шляхам адцягвання людзей з партый… Зразумела, што перабежкі базаваліся на крыўдах, канфліктах, недаверы і нават варожасці… І мы цяпер чакаем, што лідэры, а гэта, як правіла, ініцыятары дзяленняў, сталі шчыра абдымацца і ў экстазе ўзаемнай радасці абралі мацнейшага?!
Шчэ, каб аднекуль прасыпалася манна нябесная… А яе няма. Беднасць плюс беднасць = у лепшым выпадку, калгас.
Пералік магчымых кандыдатак ад жаночай палавіны чалавецтва – гэта праява адчаю, замена сур’ёзнай справы атракцыёнам.