mikalaj_achyzha (mikalaj_achyzha) wrote,
mikalaj_achyzha
mikalaj_achyzha

дэпутацкія магілы

Яны пахаваны амаль што побач, у адным куточку Маскоўскіх могілак (афіцыйна іх называюць Усходнімі). Тры дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 склікання, таго самага, што "падараваў" нам і пасаду прэзідэнта, і яго самога.Адзін з тытанаў беларускай палітыкі Карпенка, дырэктар правінцыйнай аўтабазы ў савецкія часы, а потым міністр транспарту лукашэнкаўскага ўраду Лукашоў і генерал-лейтэнант Бачароў, які быў на пасадах камандзіра віцебскай дэсантнай дывізіі і камандуючага памежнымі войскамі. Кіраваў генерал і штабам кандыдата ў прэзідэнты (таксама генерала) Казлоўскага.
Я з сябрамі апынуўся там з нагоды гадавіны гібелі Аляксандра Лукашова, Па афіцыйнай версіі сем гадоў ён нібыта паляцеў на той свет з вакна свайго дому. Ягоныя паплечнікі па працы і родныя ў версію самагубства не паверылі адразу і не вераць цяпер. Але ніхто не пайшоў са сваімі крамольнымі думкамі далей памінальнага стала.
І гэта тэндэнцыя. Смерць Карпенкі -- таямніца, і генерал Бачароў памёр нечакана ў 56 гадоў.
Аляксандр Лукашоў уваходзіў у найбліжэйшае кола каманды кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі і быў у ім як бы галоўным шафёрам. (Пасля перамогі казаў, што з'ездзіў ушчэнт сваё асабістае аўто, і не пашкадаваў аб гэтым).
Дзіўна, але прэтэндаваў Лукашоў пасля перамогі на выбарах на пасаду старшыні КДБ. Якія ён меў для гэтага падставы? Адно што яшчэ на радзіме, на Алтаі яму павыслі званне да маёра КДБ. Дарэчы, ягоны пераезд з Алтая ў Беларусь -- таксама загадка. Не атрымаўшы жаданай пасады, моцна пакрыўдзіўся на гаспадара. Але хутка зразумеў, што крыўдаваць нявыгадна, бо застанешся з разбітым карытам. Мо ў кампенсацыю прызначылі яго кіраўніком транспартнага монстра (яму павінны былі падпарадкоўвацца чыгунка, авіяцыя, рачнікі, чыгуначнае войска і аўтамабільны транспарт). Рэформа была няўдалай, і структуры праз нейкі час станавіліся аўтаномнымі.
Міністрам Лукашоў быў даволі доўга.Як асаблівасць можна адзначыць, да яго было вельмі лёгка дазваніцца па тэлефоне любому чалавеку, без сакратарскага шлагбаума. Сакратарка трубку таго дэмакратычнага тэлефона не здымала.
Самае лёгкае тлумачэнне гібелі -- у пакутах, выкліканых адстаўкай, беднасцю... Але незадоўга да трагічнай падзеі яму пашчасціла стаць кіраўніком недзяржаўнай, багатай фірмы. не выключана, што яму помсцілі (на гэтай версіі настойваюць сябры). За што? Быццам бы за смелыя прамовы ў шырокіх застоллях.
Пра Вярхоўны Савет 12 склікання ніхто нічога грунтоўнага не напісаў. Чым больш аддаляецца той найцікавейшы перыяд беларускай гісторыі, тым менш праўды будзе ў тым будучым апрісанні. Шкада, што былыя дэпутаты толькі цяпер зрабілі спробу аб'яднацца, праўда, аб'яднанне тое вузкае, і мэты яго мізэрныя, накшталт клубу аматараў піва. А маглі хаця б абараніць свае фінансавыя правы, многія з іх пакрыўджаны пенсіямі. Маглі б дамагацца раскрыцця гібелі сваіх калег па парламенту. Многае што б змаглі, калі б захацелі...
Але яны былі ў большасці сапраўднымі прадстаўнікамі сваіх выбаршчыкаў, а якія ў нас выбаршчыкі, мы ведаем, баязлівыя, рахманыя, ціхія, цярплівыя...
Subscribe

  • Что не так с финскими дорогами?

    Originally posted by aquatek_filips at Что не так с финскими дорогами?

  • (no subject)

    Ні дня без абракадабры! 1.Учарашняе: “КГБ раскрыл преступную группу, которая три года занималась электронной слежкой: прослушивала помещения и…

  • (no subject)

    Калі-нікалі выпадаюць хвіліны непадробнага шчасця. Учарашні дзень з гэтага шэрагу. Тры тыдні таму ў незвычайным месцы, нечакана ўсплыло знаёмства з…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments